Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізія, якая цяпер старшынюе ў СНД, прапанавала правесьці тэрміновыя перамовы зь іншымі краінамі садружнасьці ў пытаньні ваеннага канфлікту вакол Паўднёвай Асэтыі.


Пакуль што ўрады краінаў СНД збольшага захоўваюць маўчаньне ў пытаньні грузінска-расейскага канфлікту. Мэцью Клемэнтс з брытанскай інфармацыйнай кампаніі Jane's, якая асьвятляе пытаньні бясьпекі, тлумачыць:

"Для большасьці краінаў СНД Расея – галоўны стратэгічны партнэр і яны зусім не зацікаўленыя пагаршаць адносіны з Масквой – гэта было б нанесла ім вялікую шкоду. Таму ў іх інтарэсах захоўваць маўчаньне".

Адзіны вынятак тут – Украіна. Украінскі ўрад не выступаў з адназначным асуджэньнем Расеі, але ўкраінскае Міністэрства замежных спраў выступіла з заявай, у якой перасьцерагла Расею супраць магчымага ўдзелу караблёў Чарнаморскага флёту ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі. Як гаворыцца ў заяве, украінскі бок пакідае за сабой права забараніць вяртаньне на тэрыторыю Ўкраіны да разьвязаньня канфлікту караблёў, якія могуць ўзяць удзел у баявых дзеяньнях.

Сярод кіраўнікоў краінаў СНД наконт канфлікту выказаўся толькі прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Пасьля сустрэчы з расейскім прэм'ер-міністрам Уладзімерам Пуціным на Алімпіядзе ў Пэкіне, Назарбаеў у першы ж дзень канфлікту назваў неразумным рашэньне Грузіі ўвесьці войскі ў Паўднёвую Асэтыю і заклікаў усе бакі шукаць дыпляматычнае разьвязаньне канфлікту.

Мэцью Клемэнтс з брытанскай інфармацыйнай кампаніі Jane's кажа, што ўлады шмат якіх краінаў СНД могуць разглядаць афіцыйную падставу для ўдзелу Расеі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі – абарону суайчыньнікаў – як небясьпечны прэцэдэнт. Шмат у якіх краінах СНД ёсьць даволі вялікія расейскія меншасьці.

"Мы бачылі за тыя гады, што ва ўладзе быў Пуцін, аднаўленьне расейскай моцы праз эканамічны рост. І [Расея] паказала ўсё большае жаданьне ўдзелу ў справах былых савецкіх рэспублік, каб захаваць іх у расейскай сфэры ўплыву. Гэта зноў пацьвярджае тое, што Расея гатовая ўдзельнічаць у ваенным канфлікце, каб захаваць свой ўплыў у рэгіёнах, якія яна бачыць часткай сваёй сфэры. Таму я думаю, што для большасьці пост-савецкіх краін гэта вельмі паказальная падзея.


Украіна можа не пусьціць караблі Расеі ў Крым

Украіна настойвае на ўвядзеньні ў Паўднёвую Асэтыю міжнароднага міратворчага кантынгенту. Пра гэта заявіў у Тбілісі ўкраінскі міністар замежных спраў Уладзімер Агрызка.

Раней спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны Канстанцін Елісееў паведаміў, што Кіеў гатовы даць Грузіі гуманітарную і палітычную дапамогу. Ён заявіў, што Ўкраіна пакуль што не плянуе аказваць Грузіі вайсковай дапамогі, але дадаў, што Кіеў будзе сачыць за тым, як будуць разьвівацца падзеі.

10 жніўня Міністэрства замежных спраў Украіны выступіла з заявай, у якой перасьцерагла Расею супраць магчымага ўдзелу караблёў Чарнаморскага флёту ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі. Як гаворыцца ў заяве, украінскі бок пакідае за сабой права забараніць вяртаньне на тэрыторыю Ўкраіны да разьвязаньня канфлікту караблёў, якія могуць ўзяць удзел у баявых дзеяньнях.

У камэнтары расейскага МЗС гаворыцца, што тон і зьмест заявы выклікаюць зьдзіўленьне.


Грузія: баявыя дзеяньні працягваюцца

У нядзелю Міністэрства замежных справаў Расеі пацьвердзіла атрыманьне ад Грузіі ноты аб спыненьні агню ў Паўднёвай Асэтыі і гатовасьці неадкладна пачаць перамовы з Масквой. У паведамленьні МЗС Грузіі гаворыцца, што ўсе грузінскія ўзброеныя сілы выведзеныя з зоны канфлікту.

На працягу нядзелі расейскія вайскоўцы заяўлялі, што Грузія ня вывела цалкам сваіх сілаў з Паўднёвай Асэтыі. Менавіта вывад грузінскіх войскаў з Паўднёвай Асэтыі Масква паставіла ў якасьці папярэдняй умовы спыненьня агню.

У тэлефоннай размове з дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс кіраўнік расейскага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея настойвае на падпісаньні Грузіяй юрыдычна абавязковага дагавору аб невыкарыстаньні сілы ў Паўднёвай Асэтыі.

Увечары ў нядзелю Злучаныя Штаты абвінавацілі Расею ва ўскладненьні выхаду грузінскіх войскаў з Паўднёвай Асэтыі і заклікалі неадкладна спыніць агонь у зоне канфлікту. Прадстаўнік ЗША ў ААН Залмай Халілзад назваў апошнія дзеяньні Расеі “несумленнымі” спробамі працягваць канфлікт. У сваю чаргу прадстаўнік Расеі Віталій Чуркін ахарактарызаваў як “абсалютна непрымальныя” заявы ЗША аб тым, што расейскія вайскоўцы разьвязалі ў Грузіі кампанію “тэрору”. Рада бясьпекі ААН абмеркавала сытуацыю ў Грузіі. Ніякага дакумэнту з вынікаў паседжаньня прынята не было.

У Тбілісі сёньня заявілі, што адыход з сталіцы Паўднёвай Асэтыі не зьяўляецца вынікам ваеннай паразы, а выражае добрую волю і гатовасьць Грузіі спыніць узброенае процістаяньне.

У нядзелю раніцаю ў раён Цхінвалі ўвайшоў 503-і расейскі мотастралковы полк. Грузія абвінаваціла Расею ў адпраўленьні дадаткова ў Паўднёвую Асэтыю і Абхазію 10 тысяч вайскоўцаў.

Паведамляецца таксама пра абвастрэньне сытуацыі ў Кадорскай цясьніне – рэгіёне Абхазіі, які кантралюецца грузінскімі сіламі. Абхаскія фармаваньні пачалі там апэрацыю супраць грузінскіх войскаў. Увечары ў зону грузінска-асэтынскага канфлікту ў Зугдзідзкім раёне была перакінутая групоўка расейскіх войскаў – у дадатак да міратворчых сілаў СНД.

Таксама ў нядзелю караблі расейскага Чарнаморскага флёту занялі пазыцыі ля грузінскіх берагоў. Расейскія вайскоўцы матывуюць гэты манэўр імкненьнем перашкодзіць пастаўкам Грузіі ўзбраеньня. Рэагуючы на гэта, МЗС Украіны заявіў, што можа забараніць вяртаньне караблёў расейскага Чарнаморскага флёту на базу ў Севастопалі – калі атрымае інфармацыю аб іх удзеле ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі.

Увечары зьявілася інфармацыя, што расейскія вайсковыя караблі патапілі ў Чорным моры грузінскі ракетны катэр. Як паінфармаваў прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі, агонь быў адкрыты ў адказ на напад грузінскіх катэраў на караблі вайскова-марскіх сілаў Расеі. Падрабязнасьці не паведамляюцца.

Расея падкрэсьлівае, што ня будзе весьці перамовы з Тбілісі, пакуль грузінскія войскі цалкам ня вернуцца на пазыцыі, якія яны займалі да пачатку баёў у ноч на пятніцу. Злучаныя Штаты назвалі дзеяньні Расеі ў Грузіі “небясьпечнымі і збыткоўнымі”. Грузінскія ўлады сёньня заявілі, што зьвярнуліся да ЗША з просьбаю выступіць пасярэднікам у яе канфлікце з Расеяй. У Грузію ўжо прыбыла група прадстаўнікоў Эўразьвязу, ЗША і НАТО – каб дапамагчы ў разьвязаньні крызісу.

“Мы прыехалі сюды ў складзе дэлегацыі Эўразьвязу, АБСЭ і ЗША, каб выказаць нашую падтрымку Грузіі, каб яшчэ раз падкрэсьліць цьвёрдую пазыцыю, што гэтая вайна недапушчальная”, – сказаў, выступаючы ў Тбілісі, прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Францыі Ралян Жаляржы.

Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Гоп Схэфэр абвінаваціў Расею ў парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі і непрапарцыйным ужываньні сілы. Схэфэр таксама заклікаў Расею і Грузію неадкладна спыніць агонь і пачаць перамовы. Раней да спыненьня агню і перамоваў паміж бакамі канфлікту заклікаў генэральны сакратар Пан Кі Мун.

"Расея рабіла ў Чачні тое ж самае"

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў: “Мяркую, што СНД усё ж згубіць аднаго свайго сябра. Цяпер цяжка спадзявацца, што Грузія застанецца ў гэтай структуры.


А.Красуцкі: "Цана – уступленьне ў НАТО"


Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Анатоль Красуцкі – пра канфлікт паміж Грузіяй і Паўднёвай Асэтыяй.




Расейскія войскі ўзялі пад кантроль Цхінвалі

Грузінскія войскі адыходзяць з Паўднёвай Асэтыі. “Мы пакінулі практычна ўсю Паўднёвую Асэтыю. Гэта праява добрай волі і гатовасьці спыніць ваенную канфрантацыю”, заявіў сакратар нацыянальнай бясьпекі Грузіі Аляксандар Ламая.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG