Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень «Be Free!» <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />

  • Ягор Маёрчык

У Львове працягваецца музычны фэст “Ве Free” (у перакладзе – “Будзь вольным"). Цягам двух выходных ва ўкраінскім горадзе выступіць тры дзясяткі гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.


Фэст "Будзь вольным" праходзіць адразу на дзьвюх пляцоўках. На цэнтральным пляцы гораду, які называецца Рынак, працягваецца канцэрт беларускіх і ўкраінскіх гуртоў. Удзельнічалі Наста Някрасава, P.L.A.N, Джамбібум, Яр, Стары Ольса, WZ-Orkiestra, Літвін Троль, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя. А ў парку імя Багдана Хмельніцкага сёньня будуць выступаць IQ 48, Krama, ULIS, Neuro Dubel. На абедзьвюх пляцоўках прысутнічае прыкладна тысяча чалавек.


Фотагалерэя


Калі выступаў "Стары Ольса", людзі вадзілі карагоды
Канцэрт на рынку стартаваў апоўдні і ўсё яшчэ працягваецца, прычым сярод удзельнікаў, сярод публікі вельмі шмат мясцовага насельніцтва -- жыхароў Львову і турыстаў. Найбольшую падзяку ад случачоў атрымалі гурты "Стары Ольса" і Зьміцер Вайцюшкевіч са сваёй камандай. Калі выступаў "Стары Ольса", людзі вадзілі карагоды.

Зьміцер Вайцюшкевіч здолеў завесьці публіку такім чынам, што яна разам зь ім сьпявала, ён нават дырыжыраваў ёй
А Зьміцер Вайцюшкевіч здолеў завесьці публіку такім чынам, што яна разам зь ім сьпявала, можна сказаць, што ён нават дырыжыраваў ёй. Сярод тых, хто прыехаў на фэст, шмат беларусаў, прыкладана 70 працэнтаў прысутных. Я размаўляў з некаторымі слухачамі. Украінцы кажуць, што ім цікавая сучасная беларуская музыка , і таму яны наведваюць гэтыя канцэрты. А беларусы кажуць, што, на жаль, у Беларусі нельга пачуць шмат якія гурты і не ладзяцца такія фэстывалі, і ўласна кажучы, яны прыехалі ў Львоў па беларускую музыку.

Фэст завяршаецца ў нядзелю апоўначы. Гэты фэст ня мае пераможцаў, і ня мае тых, хто праіграе. Як сказаў "Свабодзе" адзін з арганізатараў фэсту і кіраўнік "Беларускай музычнай альтэрнатывы" Віталь Супрановіч, фэст мае дзьве мэты -- пазнаёміць украінскіх слухачоў з беларускай музыкай і даць выступіць беларускім музыкам. Такім чынам і першая, і другая мэта дасягнутыя.


“Уліс” – “Радыё Свабода”




“Neuro Dubel” – “Свабода”





Першы дзень міжнароднага музычнага фэсту «Be Free!»

Фота галерэя – музыкі

Фота галерэя – публіка


Гурт “Vladivostok” (Францыя) сьпявае песьню “Zhyvie Belarus!”





Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG