Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія войскі адыходзяць з Паўднёвай Асэтыі. “Мы пакінулі практычна ўсю Паўднёвую Асэтыю. Гэта праява добрай волі і гатовасьці спыніць ваенную канфрантацыю”, заявіў сакратар нацыянальнай бясьпекі Грузіі Аляксандар Ламая.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, сакратар нацыянальнай бясьпекі Грузіі Аляксандар Ламая заявіў пра “перагрупоўку” войскаў.

Прадстаўнік МУС Грузіі Шота Уціашвілі заявіў, што сталіца Паўднёвай Асэтыі ўзятая пад кантроль расейскімі войскамі пасьля інтэнсіўных баёў. Раней грузінскія ўлады заявіла пра новыя авіяўдары па тэрыторыі краіны. Паведамляецца пра абвастрэньне сытуацыі ў Кадырскай цясьніне ў Абхазіі, дзе абхаскія фармаваньні пачалі апэрацыю супраць грузінскіх войскаў.

Сьпікер парлямэнту Грузіі Давід Бакрадзэ заявіў пра тое, што рыхтуецца апэрацыя расейскіх войскаў на захадзе Грузіі.

ЗША лічаць дзеяньні Расеі ў Грузіі “небясьпечнымі і празьмернымі”. Джэймс Джэфры, намесьнік дарадцы прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнай бясьпекі, адзначыў, што Вашынгтон занепакоены сытуацыяй у зоне канфлікту. Грузія сёньня заявіла, што зьвярнулася да ЗША з просьбай выступіць у якасьці пасярэдніка ў яе канфлікце з Расеяй.
XS
SM
MD
LG