Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія войскі - у Цхінвалі, баі працягваюцца <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Уначы грузінскія войскі абстралялі Цхінвалі, куды сьцягваюцца сілы расейскай 58-й арміі. Расея бамбардавала тэрыторыю Грузіі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вырашыў увесьці ў краіне ваеннае становішча.

У раён баявых дзеяньняў перакінуты танкавыя, артылерыйскія, матастралковыя і разьведвальныя расейскія падразьдзяленьні з штатнай баявой тэхнікай, паведаміў прадстаўнік расейскага камандаваньня Ігар Канашэнкаў. Паводле Канашэнкава, у далейшым групоўка расейскіх войскаў будзе ўзманяцца.

Уначы Цхінвалі быў зноў абстраляны з рэактыўных установак “Град”. Пазьней былі зьбітыя прынамсі два расейскія самалёты.

Грузінскія ўлады заявілі, што расейская авіяцыя нанесла ўдары па розных раёнах краіны, у прыватнасьці, бамбардавалі порт Поці. Ёсьць ахвяры.

З Тбілісі пааведамляюць, што Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вырашыў увесьці ў краіне ваеннае становішча. Стратэгічныя аб’екты, такія як міністэрства абароны і рэзыдэнцыя прэзыдэнта, рыхтуюцца да эвакуацыі. Ідзе эвакуацыя жанчын і дзяцей з Кутаісі. Таксама ўлады ЗША разглядаюць магчымасьць эвакуацыі сваіх грамадзянаў з Грузіі, паведамляе “Эхо Москвы”.

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джон Маккейн заклікаў дзейную адміністрацыю пачаць неадкладныя кансультацыі з Эўразьвязам з мэтай ціску на Маскву. “Расея павінна адмовіцца ад абранага небясьпечнага курсу”, сказаў сэнатар.



Грузінскія ракеты ў начным небе над Паўднёвай Асэтыяй



Расейскія войскі рухаюцца да паўднёваасэтынскай мяжы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG