Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ уводзіць больш жорсткія санкцыі супраць Ірану

  • БелаПАН

8 жніўня Эўразьвяз абвясьціў пра ўвядзеньне больш жорсткіх эканамічных і палітычных санкцый у дачыненьні да Ірану.

Прычынай гэтага сталася адмова Тэгерану замарозіць сваю ядзерную праграму, паведаміла агенцтва “Асашыэйтэд Прэс”.

Новыя абмежаваньні Эўразьвязу выходзяць за рамкі ўжо дзейных гандлёвых санкцый ААН і палягаюць у адмаўленьні дзяржаўных пазыкаў ці экспартных крэдытаў кампаніям, якія гандлююць з Іранам.

19 ліпеня ў Жэнэве адбылася сустрэча Вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Хаўера Саляны з сакратаром Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану Саідам Джалілі. У часе сустрэчы Ірану было дадзена два тыдні на падрыхтоўку адказу на пакет прапановаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG