Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю ў Паўднёвай Асэтыі камэнтуе намесьніца загадчыка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.

Карэспандэнт: “Як беларускі бок можа пракамэнтаваць паведамленьні пра ўзброены канфлікт у Паўднёвай Асэтыі?”

Ваньшына: “Выкарыстаньне вайсковай сілы ў зоне Паўднёвай Асэтыі, ахвяры сярод мірнага насельніцтва, кровапраліцьце, шкода эканоміцы, разбурэньне мірнага жыцьця людзей выклікаюць у нас глыбокую заклапочанасьць.

Толькі неадкладнае спыненьне агню, мірны і цывілізаваны шлях вядзеньня перамоваў павінны забясьпечыць дасягненьне стабілізацыі становішча ў Паўднёваасэтынскім рэгіёне і на ўсім Каўказе”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG