Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сухумі пагражае Тбілісі другім фронтам


Пра гэта ў інтэрвію нямецкаму выданьню Spiegel заявіў міністар замежных спраў непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргей Шамба.


Паводле ягоных слоў, сёньня ўсю ноч і раніцу адбывалася паседжаньне абхаскай Рады бясьпекі, сёньня ж раніцай абхаскае войска прасунулася ў бок грузінскай мяжы.

Як заявіў Шамба, Абхазія і Паўднёвая Асэтыя маюць адпаведныя дамоўленасьці аб супрацоўніцтве ў крызысных сытуацыях.

Ён падкрэсьліў, што пакуль Сухумі толькі назірае за падзеямі, аднак калі справа дойдзе да мацнейшых ваенных дзеяньняў, кіраўніцтва рэспублікі зьвернецца да насельніцтва адносна адкрыцьця другога фронту.

Шамба дадаў, што ўжо цяпер у рэспубліцы ёсьць добраахвотнікі, гатовыя накіравацца ў Паўднёвую Асэтыю.

На пытаньне, з чым зьвязана такое стаўленьне і чаму Абхазія ўвогуле імкнецца быць незалежнай, міністар замежных спраў непрызнанай рэспублікі Сяргей Шамба адказаў:

“Гэта воля нашага народу, які змагаўся на працягу ўсёй сваёй гісторыі за ўласную дзяржаўнасьць і ідэнтыфікацыю. Гэта была пераважна барацьба зь вялікімі дзяржавамі, такімі, як Візантыя, Пэрсія, Іран, Асманская і Расейская імпэрыі”.

На рэпліку карэспандэнта нямецкага выданьня Spiegel адносна яшчэ большай магчымай залежнасьці Абхазіі ад Расеі Шамба адрэагаваў так:

“Эўрапейскія дзяржавы не пакідаюць нам ніякага іншага выйсьця. Яны зачынілі для нас амаль усе дзьверы”.

XS
SM
MD
LG