Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч і Фінькевіч абвясьцілі галадоўку <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, а таксама актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Павал Кур’яновіч.

Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч абвясьцілі галадоўку пратэсту супраць незаконнага арышту.

Учора супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РУУС Менску затрымалі 7 актывістаў дэмакратычнага руху, пераважная большасьць якіх -- сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Супрацоўнікі міліцыі ўламаліся ў кватэру, дзе былі маладафронтаўцы, выбіўшы двое дзьвярэй, і патлумачылі, што ў іх ёсьць інфармацыя, што ў гэтай кватэры знаходзіцца труп.

Трупа не знайшлі, але затрымалі тых, хто быў у кватэры, і адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску. Сярод затрыманых – трое непаўнагадовых, а таксама лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч, ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, актывісты Кася Галіцкая і Павал Кур’яновіч.

У выніку Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч зьмешчаныя ў турму, каб адбываць пакараньне, якое ім вынесьлі яшчэ тры месяцы таму за ўдзел у акцыі 1 траўня. Паводле якога артыкулу склалі пратакол на Паўла Кур’яновіча -- пакуль невядома. Павел Кур’яновіч выпадкова апынуўся ў офісе “Маладога Фронту” і трапіў у міліцыю разам зь іншымі.

Паўла Кур’яновіча будуць судзіць сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску.


























Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG