Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пабачыў сьвет тысячны нумар незалежнага тыднёвіка “Наша ніва”. Адлік рэдакцыя вядзе ад першага нумару газэты, які выйшаў у 1906 годзе.

Да 1915 году “Наша ніва” выдавалася ў Вільні”. У 1920 годзе таксама рабіліся спробы аднавіць выданьне.

На пачатку 20-га стагодзьдзя “НН” адыграла вялікую ролю ў фармаваньні беларускай культуры і нацыянальнага руху. Тады рэдактарамі “НН” былі Аляксандар Уласаў, Янка Купала. На яе старонках друкаваліся Якуб Колас, Ядвігін Ш, Максім Багдановіч, Зьмітрок Бядуля, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Уладзіслаў Галубок ды іншыя.

У 1991 г. адроджаная “Наша ніва” пачала выходзіць у Вільні. Галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец.

Пазьней рэдакцыя газэты пераехала ў Менск.

У 2005 годзе «Наша Ніва», разам з шэрагам іншых недзяржаўных выданьняў, была выдаленая з падпіснога каталёгу РУП «Белпошта». З таго часу газэта вымушаная распаўсюджвацца самастойна.

Сёньня “Наша ніва” – адна зь нешматлікіх газэтаў, якая цалкам выходзіць на беларускай мове.

Шэф-рэдактар “Нашай нівы” - Андрэй Дынько, рэдактар – Андрэй Скурко.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG