Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцёкі з Бацькаўшчыны


Амэрыканская сям’я з Сан-Францыска ўтрымлівае ў сябе дзяўчыну зь Беларусі, якая знаходзілася ў ЗША на аздараўленьні. 5 жніўня стала вядома, што журналістка В.Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Лёндане. Беларусы, якія ня хочуць вяртацца на радзіму. ТЭМА ДНЯ.


Паводле дадзеных Дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Беларусі, дзяўчына, якая засталася ў ЗША, 1991 году нараджэньня, жыла ў Барысаве ў апякунскай сям’і з бабуляй.

“Гэта першы выпадак за апошнія гады, калі з ЗША ў Беларусь не вярнулася дзіця, якое накіроўвалі на аздараўленьне”, - заявілі Інтэрфаксу ў дэпартамэнце.

Выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур з гэтай нагоды быў выкліканы ў МЗС Беларусі.“Беларускія ўлады, вядома, хацелі б хутчэйшага вяртаньня ўсіх удзельнікаў праграмы, – паведаміў спадар Мур.– Праграма ўжо завершаная, і ўсе павінны вярнуцца. Гэта стандартная гуманітарная праграма, у рамках якой дзеці выяжджаюць на адпачынак і аздараўленьне ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы”.

Гэта ня першы падобны выпадак. У 2006 годзе здарыўся беларуска-італьянскі дыпляматычны скандал вакол 11-гадовай сіраты Вікі Мароз.Яна была выхаванкай Вілейскага інтэрнату і на працягу некалькіх гадоў гасьціла на вакацыях у Італіі ў мястэчку Кагалета ў сям’і Алесандра Джуста і Марыі-К’яры Барначын. Сужэнцы не захацелі, каб дзяўчынка вярталася назад у інтэрнат. Яны сьцьвярджалі, што дзяўчынка стала ахвярай фізычнага і сэксуальнага гвалту ў сябе на радзіме, і на працягу 20 дзён хавалі Віку Мароз у Альпах.

Цяпер Віка Мароз выхоўваецца у сям’і жодзінцаў Алены і Сяргея Васілеўскіх. Прадстаўнікі амбасады Беларусі ў Італіі паведамілі, што Віка Мароз не падлягае міжнароднаму ўдачарэньню.

Між тым становіцца больш выразнай праблема новай палітычнай эміграцыі зь Беларусі.

На гэтым тыдні стала вядома таксама пра невяртаньне ў Беларусь журналісткі газэты “Белорусы і рынок” Вольгі Біруковай, якая папрасіла прытулку ў Англіі. Яна заявіла, што яе жыцьцю пагражае небясьпека.

Эміграцыя: Чаму? Навошта? Куды?

ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Па што беларусы едуць за мяжу?

Беларуская прысутнасьць за межамі краіны апошнім часам павялічваецца коштам ня толькі працоўных мігрантаў, але і палітычных уцекачоў, студэнтаў, якія з розных прычынаў вымушаныя працягваць навучаньне ў замежных ВНУ альбо ня хочуць вяртацца на радзіму пасьля вакацыяў.

Ці паўторыцца сытуацыя зь Вікай Мароз?

“Непаўналетні грамадзянін Беларусі ня можа прыняць рашэньне пра тое, каб застацца ў іншай краіне, — паведамілі Інтэрфаксу ў органах грамадзянства і міграцыі.

НІСЭПД: так альбо не?


Вынікі апытаньня зарэгістраванага ў Літве “Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў”

Ці хацелі б вы пераехаць у іншую краіну на сталае месца жыхарства, калі б у вас бала такая магчымасьць?




















Ці хацелі б вы часова папрацаваць у якой-небудзь краіне ЭЗ, калі б мелі такую магчымасьць?



















Як ставяцца беларусы да тых, хто зьяжджае?
























В. Бірукова: «Магчымасьці для адаптацыі выдатныя»


Днямі аглядальніца тыднёвіка «Белорусы и рынок» Вольга Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікай Брытаніі. Цяпер журналістка знаходзіцца ў Лёндане і чакае вэрдыкту міграцыйных службаў, адказных за працэдуру легалізацыі мігрантаў.

Выяжджаць ці не выяжджаць?

.

Ужо 10 гадоў я на эміграцыі. Я зьехаў з Польшчы ў Чэхію ў 1998 г., сям’я далучылася да мяне годам пазьней.



І. Кулей: “Хто зьехаў вымушана, марыць вярнуцца”


У Беларусі праграмай імя Каліноўскага апякуецца Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”. Старшыня камітэту Іна Кулей лічыць, што кожны чалавек ад пачатку арыентаваны па-свойму.


А.Радзькоў: дзіця хоча дадому


Непаўналетняя грамадзянка мае намер вярнуцца ў Беларусь, заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

Украінцы і расейцы часта “прыкідваюцца” за мяжой беларусамі

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што адмысловай статыстыкі беларусаў, якія застаюцца за мяжой, не існуе. Аднак тэндэнцыі прасочваюцца відавочныя.

Да справы падключыўся офіс Арнольда Шварцэнэгера


Прадстаўніца МЗС паведаміла, што да вырашэньня праблемы далучыўся офіс губэрнатара Каліфорніі, які падтрымлівае сувязь з уладамі гораду Петалума (Каліфорнія, непадалёк ад Сан-Францыска), дзе знаходзіцца беларуская дзяўчынка.



У ЗША адкладаецца вылет беларускіх дзяцей на радзіму


Група беларускіх дзяцей прыбыла ў аэрапорт Сан-Францыска, каб вылецець дадому пасьля аздараўленьня ў сем’ях амэрыканцаў.

Журналістка папрасіла палітычнага прытулку

Вольга Бірукова папрасіла палітычнага прытулку ў Лёндане. Аднак ніякіх падрабязнасьцяў і камэнтароў журналістка не падала.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG