Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згуляўшы на сваім полі ўнічыю 2:2 з бэльгійскім “Андэрлехтам”, футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Мячы ў барысаўцаў забілі Генадзь Блізьнюк і Віталь Радзівонаў. Тыдзень назад у матчы ў Брусэлі БАТЭ перамог “Андэрлехт” зь лікам 2:1.

За права выступаць у групавой фазе Лігі чэмпіёнаў барысаўская каманда будзе змагацца з баўгарскім клюбам “Леўскі”. Першы матч – праз тыдзень, 13 жніўня, у Сафіі, гульня ў адказ – 27 жніўня ў Барысаве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG