Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбілі сябраў ініцыятыўнай групы С.Багданкевіча


5 жніўня ўвечары ў менскім мікрараёне Курасоўшчына былі зьбітыя кіраўнік ініцыятыўнай групы Станіслава Багданкевіча Юры Фабішэўскі і актывіст выбарчага штабу Сяргей Кастыленка.

Інцыдэнт адбыўся падчас збору подпісаў за экс-старшыню Нацыянальнага банку, ганаровага старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслава Багданкевіча. Паводле Сяргея Кастыленкі, каля пад’езду да іх падышлі некалькі чалавек і пачалі пытацца, за каго тыя зьбіраюць подпісы. Нечакана адзін з мужчын накінуўся на зборшчыкаў подпісаў, завязалася бойка. У выніку ў спадара Фабішэўскага пашкоджаны твар, а ў спадара Кастыленкі — нага.

Камэнтар Станіслава Багданкевіча:

“Гэта рэпрэсіўная краіна, рэпрэсіўная дзяржава. Такое амаль штодня адбываецца ў Беларусі. У нас у нядзелю пройдзе зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мы будзем абмяркоўваць і гэтае пытаньне, калі падчас збору подпісаў такая сваволя адбываецца. Але ўлада адкажа, што гэта нейкія невядомыя людзі, вось і ўсё. Пра якія свабодныя выбары можа ісьці гаворка? У гэтай краіне ня можа быць нармальных выбараў”.
XS
SM
MD
LG