Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША адкладаецца вылет беларускіх дзяцей на радзіму


Група беларускіх дзяцей прыбыла ў аэрапорт Сан-Францыска, каб вылецець дадому пасьля аздараўленьня ў сем’ях амэрыканцаў.

У аэрапорце высьветлілася, што не зьявілася адна дзяўчынка, імя якой не называецца. Вылет усёй групы з гэтай прычыны адклалі.

Марыя Ваньшына зь Міністэрства замежных спраў Бедарусі паведаміла сёньня журналістам у Менску, што беларускі і амэрыканскі бакі прыкладаюць намаганьні дзеля вяртаньня непаўналетняй беларускай грамадзянкі на радзіму.
„Дзярждэпартамэнт ЗША таксама заявіў, што лічыць неправамернымі дзеяньні сям’і з Сан-Францыска, якая ўтрымлівае беларускую дзяўчынку,” — сказала Ваньшына.

У МЗС Беларусі сёньня выклікалі Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джонатана Мура. Ад яго запатрабавалі, каб адпраўка на радзіму непаўналетняй грамадзянкі Беларусі адбылася як мага хутчэй.

Прадстаўнік амбасады Беларусі ў ЗША Алег Краўчанка зрабіў заяву пра тое, каб пытаньне адпраўкі на радзіму грамадзянкі Беларусі было вырашана як найхутчэй.

На гэты момант дзеці знаходзяцца ў аэрапорце Сан-Францыска.

XS
SM
MD
LG