Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня судзьдзя Вярхоўнага Суду Беларусі Валянціна Кулік абвясьціла вэрдыкт у справе скаргі “Руху “За Свабоду”, якому адмаўляюць у рэгістрацыі. Яна заявіла, што міністэрства юстыцыі не парушала заканадаўства, калі адмовіла заяўнікам у рэгістрацыі.


Прадстаўнікі міністэрства на судзе, які пачаўся ўчора, настойвалі на тым, што бальшыня заяўнікаў займаюцца палітычнай дзейнасьцю, удзельнічаюць у масавых акцыях, даюць камэнтары розным палітычным падзеям. І таму, калі арганізацыю зарэгіструюць, дык яе мэты найхутчэй ня будуць адпавядаць пазначаным у статуце, як праваабарончым і асьветніцкім.

Судзьдзя палічыла гэтыя аргумэнты недаказанымі. А прычынай адмовы стала тое, што пры афармленьні юрыдычнай адрасы недакладна была прапісаная назва арганізацыі.

Гэта ўжо трэцяя спроба Руху зарэгістравацца. Тройчы міністэрства юстыцыі адмаўлялася гэта зрабіць. І тройчы Вярхоўны суд станавіўся на бок міністэрства.

Адзін з заяўнікаў скаргі -- Юрась Губарэвіч сказаў сёньня “Свабодзе”, што заяўнікі будуць рабіць новую спробу аформіць арганізацыю ў рамках дзейнага заканадаўства.

XS
SM
MD
LG