Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Клінаў: “Давайце спачатку хоць межы адчынім”


Мастак Артур Клінаў часта прымае гасьцей з-за мяжы і кажа, што ў немалой ступені замежнікі зьдзіўленыя беларускай карцінкай — прынамсі яна лепшая, чым уяўляюць сабе Беларусь на Захадзе.


Таму зьмена іміджу краіны ў цэлым была б ня лішняй:

“Усе чамусьці чакаюць, што тут будзе нейкі развал, разруха, а прыяжджаюць і зьдзіўляюцца, што горад у прынцыпе прыгожы, езьдзяць дарагія машыны, людзі ходзяць без рагоў і хвастоў. У пэўным сэнсе я згодны, што сёньняшні імідж Беларусі ўва ўяўленьні звычайнага эўрапейца больш чорны, чым адпавядае рэчаіснасьці. Таму крыху падкарэктаваць яго было б і няблага. Прынамсі, можа, сюды хоць бы пачалі езьдзіць людзі. Бо калі сюды ўрэшце прыйдуць заходнія інвэстыцыі, то ўвогуле для краіны гэта добра”.

Карэспандэнт: “І тое, што як мінімум дзесяцігодзьдзе фармаваўся ня лепшы палітычны імідж, не перашкода?”

“Трэба глядзець так: існуюць пэўныя нацыянальныя інтарэсы, і ў гэтых інтарэсах усё ж трэба адкрыцца да заходняга сьвету. І натуральна, у першую чаргу адчыніць межы. Зусім нядаўна прымаў двух калегаў з Францыі — межы ў нас па-ранейшаму на замку. У тым сэнсе, што прыехаць сюды людзям досыць праблематычна: столькі працэдураў і досыць высокі кошт візаў, што давайце спачатку хоць межы адчынім. Каб чалавек з Эўропы для пачатку мог спакойна, без галаўнога болю сюды заехаць”.


XS
SM
MD
LG