Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня – Парыж <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Ціхае гарадзенскае лета ўскалыхнула фотамастачка Натальля Ракіцкая-Жамар, гарадзенка, якая жыве цяпер у Францыі. ФОТАГАЛЕРЭЯ

На вуліцы Ажэшкі, побач з выставачнай заляй сёньня прыпыняюцца людзі й аглядаюць здымкі на вялікіх вітрынах. Там адкрылася фотавыстава “Горадня – Парыж”. Магчыма, нехта пабачыў і сябе.

Звычайныя буднія дні, людзі проста на вуліцах ці ў нейкіх установах: нехта заняты справай, хтосьці адпачывае ці папросту апынуўся ў той момант перад аб’ектывам. Ва ўсім па два здымкі: адзін з Горадні, другі з Парыжа, і на кожным бачны чалавек.

Вось пані ў Парыжы, а вось на Аўгустоўскім канале ў вёсцы Чарток. Аўтарка ня робіць ніякіх высноваў, не ацэньвае, не кваліфікуюе, не павучае, а проста паказвае людзей з аднае Эўропы, такіх падобных і розных...

Перад адкрыцьцём аўтарка сказала мне, што ўжо не хвалюецца, паколькі прайшла доўгі шлях у гару й знайшла пасьля гэтага, што паказаць людзям...

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG