Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гэта можа здарыцца ў адказ на разьмяшчэньне элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Чэхіі і Польшчы, сказаў амбасадар Расеі сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

А.Сурыкаў удакладніў, што гаворка вядзецца пра ракетныя комплексы “Іскандэр” і стратэгічныя бамбавікі.

“Пытаньні, зьвязаныя з супрацьракетнымі дзеяньнямі, могуць быць разгледжаныя”, — заявіў дыплямат.

Паводле ягоных словаў, усе гэтыя дзеяньні можна будзе абмяркоўваць пасьля таго, як ЗША падпішуць з Польшчай дамову пра разьмяшчэньне элемэнтаў сваёй супрацьракетнай абароны.

Аляксандар Сурыкаў дадаў, што Расея зробіць у адказ розныя захады, “выключаючы разьмяшчэньне ядзерных боегаловак”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG