Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні – першы ў Беларусі музэй акушэрства <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Дзьве залі музэю, у якіх зьмясьціліся больш за тысячу экспанатаў і звыш 500 фотаздымкаў, знаходзяцца ў абласным клінічным пэрынатальным цэнтры на вуліцы Горкага.

Стужку перарэзвалі намесьніца старшыні аблвыканкаму Марыя Бірукова і галоўны ўрач пэрынатальнага цэнтру Віктар Лісковіч. Апошні падкрэсьліў, што музэй адкрыты напярэдадні сьвяткаваньня 880-х угодкаў Горадні. Такім чынам мэдыкі прычыніліся да юбілею.

М.Бірукова, якая сёлета зьбіраецца балятавацца ў парлямэнт, зазначыла, што зараз у вобласьці шукаюць грошы для адкрыцьця супэрсучаснага мэдыцынскага цэнтру, дадаўшы, што іх абавязкова знойдуць.

Музэй месьціцца ў дзьвюх залях. Па-сапраўднаму ўразілі экспанаты: унікальны падручны анатамічны атляс 1876 г. зь Нямеччыны, дзіцячая калыска-люлька 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя і разнастайны мэдычны інструмэнт. Экспанатаў насамрэч шмат, і месьцяцца яны даволі шчыльна.

Першую экскурсію праводзіў намесьнік галоўнага ўрача Ігар Навумаў, які падрабязна распавядаў пра гісторыю акушэрства і наагул мэдыцыны ў Гарадзенскім рэгіёне, сягаючы ў крыніцы XV-XVI стагодзьдзяў.

Галоўны ўрач Віктар Лісовіч казаў, што экспанаты шукалі па ўсёй вобласьці цягам некалькіх гадоў. Мы спыніліся каля самага старога экспаната ў музэі:

“Гэта ХІХ ст., ступа, якая выкарыстоўвалася для прыгатаваньня лекаў. Нам яе перадала з Карэліцкага раёну акушэр-гінэколяг, спадарыня Жарская”.

На адкрыцьці прысутнічалі мэдыкі-вэтэраны. Ніна Русіна мае больш за 30 гадоў мэдыцынскага стажу, працавала на катэдры акушэрства й гінэкалёгіі ў Горадні, кандыдат навук. Я запытаўся ў яе, ці не забываюцца на яе малодшыя калегі?

Русіна: “Ні катэдра, ні раддом, ніхто пра нас ніколі ня ўзгадвае. Так ёсьць на самой справе”.

Яшчэ ў аднаго вэтэрана, Віталя Ракуця, я запытаўся, што ён думае пра створаны музэй.

Ракуць: “Музей ня проста дзеля таго, каб даведацца пра мінулае, бо безь мінулага няма ня толькі будучыні, але й цяжка разабрацца ў сучаснасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG