Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчыну, якога сьледзтва лічыла галоўным сьведкам у справе аб выбуху на канцэрце да Дня незаленасьці 4 ліпеня, міліцыя адпусьціла.


Міліцыянты некалькі тыдняў не маглі знайсьці галоўнага сьведку па выбуху. Ягоны здымак быў апублікаваны ў мэдыях, на міліцэйскіх сайтах і ўрэшце расклеены па ўсім Менску.

Мужчына патрапіў на здымкі зь месца выбуху. У панядзелак грамадзянін сам зьявіўся ў міліцыю і яго праверылі на дэтэктары хлусьні.

«Мужчына ўбачыў сябе ў суботу, зразумеў, што міліцыя шукае яго як галоўнага сьведку і ўчора раніцай зьвярнуўся ў Кастрычніцкі РУУС Менску. Ён паведаміў неабходную інфармацыю, падзяліўся са сьледчымі сваімі назіраньнямі. Пэўную каштоўнасьць ягоная інфармацыя мае. Пасьля таго, як адносна яго быў праведзены ўвесь комплекс сьледчых дзеяньняў, яго адпусьцілі дахаты ўчора ўвечары. Але праца зь ім не сканчаецца і будзе будавацца некалькі ў іншым ключы»,- паведамілі ў прэс-службе менскай міліцыі.

XS
SM
MD
LG