Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: АДС акрэсьлілі ўмовы свайго ўдзелу ў выбарах


Сёньня ў Гомелі рэгіянальная каардынацыйная рада АДС абмеркавала ўмовы далейшага ўдзелу апазыцыйных вылучэнцаў у парлямэнцкіх выбарах.

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, рада вырашыла ня ўдзельнічаць у выбарах, калі ня будуць зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты ўсе вылучэнцы апазыцыі альбо калі ўлады ня ўключаць ва ўчастковыя камісіі ўсіх прапанаваных прадстаўнікоў АДС.

Рашэньне скарэктавана з улікам адмовы камісіі Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 33 зарэгістраваць ініцыятыўную групу дэмакратычнага актывіста Пятра Кузьняцова, а таксама адмовы абласных уладаў уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі пяць прадстаўнікоў АДС.

Цяпер на Гомельшчыне подпісы за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты зьбіраюць ініцыятыўныя групы 16 дэмакратычных прэтэндэнтаў.

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зьбіраюцца накіраваць каля 250 сваіх прадстаўнікоў.
XS
SM
MD
LG