Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да 2010 году можна пісаць на дзьвюх мовах


Закон "Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі" ўступіць у сілу 1 верасьня 2010 года. Да 2010 года дапускаецца выкарыстаньне і таго, і другога варыянтаў.

“Як у школе, так і ў вышэйшых навучальных установах, ад навучэнцаў і студэнтаў ніхто не будзе патрабаваць 1 верасьня 2008 года выкарыстаньня толькі новых правіл”, - заявіў у інтэрвію карэспандэнту БелТА міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў.

Міністар адзначыў, што тэсты ў 2009 годзе будуць распрацаваны з улікам таго, каб як мага менш новаўвядзеньняў у іх трапіла. “Там, дзе гэтага пазьбегнуць не атрымаецца, мы будзем залічваць абодва варыянты адказу”.

XS
SM
MD
LG