Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паўночным захадзе Кітаю два тэрарыста атакавалі ўчастак памежнай аховы ў раёне гораду Кашгар у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітаю. Загінулі 16 службоўцаў узброенай народнай паліцыі (унутраныя войскі), 12 паранена.


Два грузавікі ўехалі на тэрыторыю базы, кіроўцы выскачылі з кабін і кінулі гранаты ў групу паліцэйскіх, якія рабілі ранішнюю зарадку, перадае ІТАР-ТАСС са спасылкай на кітайскую агенцыю Сіньхуа.

Нападнікаў схапілі.

Сіньцзян — раён на захадзе Кітаю, дзе пражывае збольшага некітайскае насельніцтва. Там дзейнічае тэрарыстычная групоўка “Усходні Туркестан”, якая дамагаецца аддзяленьня гэтага раёну ад Кітаю і стварэньня ісьлямскай дзяржавы.

Раней чальцы групоўкі неаднаразова рабілі выбухі на аўтобусных прыпынках, у паліцэйскіх пастарунках і адміністрацыйных будынках.

Горад Кашгар знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Сіньцзяну, непадалёк ад сутыку межаў Узбэкістану і Кыргызстану.

XS
SM
MD
LG