Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разбуральнік савецкасьці і ідэоляг імпэрскасьці <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Беларускія літаратары, крытыкі, грамадзкія дзеячы ацэньваюць спадчыну Аляксандра Салжаніцына, ягонае месца ў гісторыі. ТЭМА ДНЯ.


У Маскве на 90-ым годзе жыцьця памёр пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын.

Фотагалерэя

А.Салжаніцын чытае заканчэньне аповесьці "Адзін дзень Івана Дзянісавіча":




Спачуваньні сям'і Аляксандра Салжаніцына выказалі кіраўнікі вядучых дзяржаваў сьвету, у тым ліку прэзыдэнты ЗША і Францыі -- Джордж Буш і Нікаля Сарказі. Спачуваньні ўдаве і сынам пісьменьніка выказаў прэздэынт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, многія вядомыя грамадзкія дзеячы. Салжаніцын будзе пахаваны 6 жніўня на могілках Данскога манастыра ў Маскве.

“Салжаніцын першым сказаў праўду пра савецкі лад”

Гарадзенцы распавядаюць пра тое, што чыталі з Салжаніцына і што з твораў пісьменьніка ім запомнілася.

“Рэха голасу Салжаніцына адгукнецца дабром”

У.Някляеў: "Расейскі патрыёт, дзяржаўнік, нават вялікадзяржаўнік — як Пушкін, як Дастаеўскі. Але дзяржаўнасьць ягоная не накрывала прастору сумежных краін гэтак, каб ад іх нічога не заставалася."

Аляксандар Салжаніцын. Жыць без ілжы

30 гадоў таму прагучаў заклік Салжаніцына “Жыць без ілжы”, у якім аўтар прапанаваў суграмадзянам рэцэпт процістаяньня таталітарнаму рэжыму. Наколькі дзейсны такі рэцэпт у сёньняшняй Беларусі? (эфір 8 лютага 2004 году)

Шлях да Салжаніцына ў кожнага свой.

А.Лукашук: "Ён – рускі нацыяналіст і шавініст (і гэта аўтар, кнігі якога населены любоўна выпісанымі літоўцамі і украінцамі, габрэямі і беларусамі, эстонцамі і казахамі)."

Салжаніцын пра Беларусь і Ўкраіну

"И вот за вычетом этих двенадцати [республик] — только и останется то, что можно назвать Русь, как называли издавна (слово "русский" веками обнимало малороссов, великороссов и белорусов), или — Россия (название с XVIII века) или, по верному смыслу теперь: Российский Союз."

“Салжаніцын — манархіст па натуры, і гэта яго права”

Л,Баршчэўскі: "Безумоўна, я не магу падзяляць імпэрскіх поглядаў Салжаніцына, якія выяўляліся асабліва ў часе распаду CCCР і пасьля яго. Але ён быў чалавек — манархіст па натуры."


“У гібелі сталінізму заслуга Салжаніцына агромністая”


Г.Бураўкін: “Для мяне, бясспрэчна, асоба Салжаніцына — гэта асоба значная, можа нават і вялікая.

"Прысутнасьць Салжаніцына ў літаратуры была камэртонам"

Э.Лімонаў: «Ён ня быў вялікім пісьменьнікам. Салжаніцын быў ідэолягам, чалавекам, які дапамог пахаваць цэлую імпэрыю, і акушэрам, які дапамог нарадзіцца сёньняшняй Расеі».

“Салжаніцын быў вялікім выпрабаваньнем для грамадзтва”

Пра месца Салжаніцына ў сваім жыцьці і жыцьці беларускага грамадзтва разважае кінарэжысэр Юры Хашчавацкі.

“Салжаніцын прапанаваў нам вялікую супярэчнасьць”

Пра ўплыў Аляксандра Салжаніцына на разбурэньне савецкай таталітарнай сыстэмы і пра супярэчлівыя пазыцыі пісьменьніка гаворыць філёзаф Алесь Анціпенка.

Ня стала Аляксандра Салжаніцына

С.Навумчык: "Мне давялося быць у ліку тых, каму Васіль Быкаў распавёў гісторыю зьяўленьня ягонага прозьвішча пад лістом супраць Салжаніцына і Сахарава ў жніўні 1973."

Пётр Вайль: Празаік Салжаніцын

Радкі з біяграфіі А. Салжаніцына:

Аляксандар Салжаніцын нарадзіўся 11 сьнежня 1918 году ў Кіславодзку.

1936 – скончыў школу, паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Растоўскага ўнівэрсытэту, які скончыў перад самай вайной.

Тры гады ваяваў у артылерыі, атрымаў званьне капітана.

9 лютага 1945 Салжаніцына арыштавала франтавая контрвыведка за крытычную заўвагу пра Сталіна, напісаную ў лісьце да сябра. Будучаму пісьменьніку прысудзілі 8 гадоў лягероў.

13 лютага 1953 году, пасьля сканчэньня тэрміну зьняволеньня, накіраваны ў пажыцьцёвую ссылку ў Паўднёвы Казахстан.

У часе кіраваньня Мікіты Хрушчова Салжаніцына вызвалілі з ссылкі.

1956 – змог вярнуцца ў Цэнтральную Расею. Выкладаў матэматыку і фізыку ў сярэдняй школе ў Разані.

1962 – у часопісе “Новы мір”, які рэдагаваў А.Твардоўскі, надрукаванае першае апавяданьне “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”.

1962 – А.Салжаніцына прымаюць у Саюз пісьменьнікаў.

1963 – друкуецца апавяданьне “Матрунін двор”.

1966 – у “Новым міры” друкуюць апавяданьне “Захар-Каліта”. Пасьля гэтага Салжаніцына спыняюць друкаваць.

16 траўня 1966 пісьменьнік зьвяртаецца зь лістом да 4-га зьезда савецкіх пісьменьнікаў, у якім запатрабаваў зьліквідаваць цэнзуру, рэабілітаваць многіх пісьменьнікаў, закатаваных у часы рэпрэсіяў, вярнуць частку ягонага архіву, сканфіскаванага КДБ.

1968 – за мяжой выходзіць раман А.Салжаніцына “У крузе першым” і аповесьць “Ракавы корпус” (1968-69).

1970 – пісьменьніка ўганаравалі Нобэлеўскай прэміяй.

1974 пасьля публікацыі першага тому “Архіпэляг ГУЛАГ” (1973), Салжаніцына арыштоўваюць, вінавацяць у здрадзе радзіме, пазбаўляюць савецкага грамадзянства, высылаюць у Нямеччыну.

1975 – А.Салжаніцын завяршае “Бадалася цяля з дубам: нарысы літаратурнага жыцьця”.

1976 – пісьменьнік разам з сям’ёй перабіраецца ў ЗША.

1981 – аднаўляе тры п’есы, створаныя ім вусна ў лягерах.

1982 – публікуе пашыраную вэрсію “Жнівень 14-га”.

1989 – часопіс “Новы мір” друкуе часткі з раману “Архіпэляг ГУЛАГ”.

1990 – А.Салжаніцыну вяртаюць савецкае грамадзянства. Накладам 27 мільёнаў асобнікаў у СССР выходзіць ягоны маніфэст “Як нам уладкаваць Расею”.

1994- пісьменьнік вяртаецца на радзіму.

1998 – А.Салжаніцын завяршае кнігу “Расея ў абвале”.

2001 – выходзіць першая частка гістарычнага дасьледаваньня “Дзьвесьце гадоў разам…”

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG