Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 жніўня падвышаны ўнутраныя цэны на газ для прамысловых спажыўцоў на 9,3% - з $145,18 да $158,67 за 1 тыс. куб. м.


Неабходнасьць перагляду цэнаў на прыродны газ для прамспажыўцоў паўстала ў сувязі з падаражаньнем цаны куплі прыроднага газу ў Расеі, паведамляе Інтэрфакс.

У другой палове ліпеня Беларусь прызнала падвышэньне цаны вонкавых паставак газу з $119,6 да $128 за 1 тыс.куб.м, якое было прадпрынятае "Газпромам" у дачыненьні да Беларусі з 1 красавіка 2008 года, і даплаціла назапашаную розьніцу ў разьліках пасьля прапарцыйнага павелічэньня стаўкі транзыту газу праз тэрыторыю рэспублікі.

Ва ўрадзе Беларусі лічаць, што цана $128 за 1 тыс.куб.м застанецца нязьменнай да канца гэтага году. У 2009 годзе ўлады Беларусі разьлічваюць на абмежаваньне росту імпартных цэнаў на газ у межах $140 за 1 тыс.куб.м і ў гэтай сувязі ініцыююць карэктыроўку ўмоваў 4-гадовага кантракту з "Газпромам".

XS
SM
MD
LG