Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: дапытаны яшчэ адзін актывіст


Івана Бедку супрацоўнікі КДБ забралі сёньня з працы й адвезьлі на допыт ва ўпраўленьне.

Яму задавалі тыя самыя пытаньні: дзе ён быў у ноч з 3 на 4 ліпеня, калі апошні раз езьдзіў у Менск, ці ёсьць у яго сябры, якія маюць выбухоўку або здатныя яе зрабіць? Яму таксама прапанавалі зьняць адбіткі пальцаў. Іван Бедка адмовіўся.

У Слоніме ён зараз уваходзіць у ініцыятыўную групу Івана Шэгі з адзінага сьпісу АДС, які мае балятавацца ў Палату прадстаўнікоў.
XS
SM
MD
LG