Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш вядомыя выказваньні А. Лукашэнкі пра жніво і сельскую гаспадарку. Запісана ў часе сэлектарных нарадаў і паездак кіраўніка Беларусі па рэгіёнах краіны.





“На карту сёньня пастаўлены самы магутны ўраджай у гісторыі краіны. Калі мы атрымаем шмат зерня, значыць, мы зможам атрымаць больш мяса і малака. Мы зможам больш харчоў прадаць заможным краінам, якія прадаюць нам нафту і газ”

“Уборка павінна насіць усенародны характар. Ну, кожны грамадзянін краіны хоць прытуліцца дзесьці плячом павінен да селяніна ў гэты вось складаны час”.

“Я катэгарычна забараняю ўсялякія дэманстрацыі, калі селянін у полі, калі ён працуе. Усё пераносіцца на зіму”.

"Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць”

“Усе ў поле, закасаўшы рукавы!”

"Я больш ня буду забіраць гэтыя грошы ў добра працуючых калектываў і пераразмяркоўваць іх лайдакам".

"Вы прасілі дождж – я даў вам дождж!"

"Я нездарма два тыдні правёў на сяле, яшчэ раз спраўджваў курс".

"Трэба больш вырабіць – усе купяць па калясальных цэнах".

"Збожжа мы павінны сушыць толькі тымі апаратамі, якія працуюць на дровах".

"Беларусь будзе есьці свой хлеб".

Дасылайце цытаты з вашых архіваў!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG