Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Днямі ў Лідзкім раёне загінуў камбайнэр у гаспадарцы “Хадораўцы-агра”. Ён трапіў пад кола камбайна “Ліда-1300”, які працаваў на жніве.


Афіцыйна паведамляецца, што яго не дапусьцілі да працы, паколькі той быў нападпітку. На камбайн сеў ягоны напарнік, але адхілены мэханізатар прыйшоў на палетак і няўдала паспрабаваў заскочыць на камбайн у руху. Ахвяры быў сорак адзін год. Здарэньне адбылося паблізу вёскі Канюшаны.

З 28 ліпеня да 13 жніўня на дарогах Гарадзенскай вобласьці міліцыя праводзіць апэрацыю “П’яны кіроўца”. Задача — выяўляць, у прыватнасьці, кіроўцаў і мэханізатараў, якія задзейнічаныя на жніве. Дзеля гэтага міліцыянты выкарыстоўваюць перасоўныя наркалягічныя пункты ДАІ. Плянуецца правесьці выязныя паседжаньні судоў, каб разгледзець на месцы справы адносна нецьвярозых кіроўцаў.

XS
SM
MD
LG