Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Слонім: старшыню абласной суполкі БСДП дапыталі ў КДБ


Міхась Варанец

Міхась Варанец

У КДБ выклікалі старшыню абласной арганізацыі БСДП Міхася Варанца і Віталя Ешану, які ўзначальвае мясцовую кааліцыю АДС.

Міхась Варанец жыве ў Слоніме, але ўзначальвае Гарадзенскую абласную арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён прафэсійны вайсковец, маёр запасу.

Пры канцы дня 31 ліпеня на камвольна-прадзіўную фабрыку, дзе ён працуе ў ахове, прыехаў супрацоўнік КДБ Аляксандар Калоша. Ён прапанаваў паехаць у аддзел КДБ для размовы пра тое, дзе спадар Варанец быў у ноч з 3-га на 4-га ліпеня, калі ў Менску адбыўся выбух. Быў складзены пратакол апытаньня, але Міхась Варанец не згадзіўся, каб у яго ўзялі адбіткі пальцаў.

Ён зазначае, што ў ахове фабрыкі працуюць 36 чалавек, але ў КДБ выклікалі толькі яго і Віталя Ешану, які ўзначальвае мясцовую кааліцыю АДС. Сярод супрацоўнікаў аховы ёсьць таксама іншыя вайскоўцы, але іх нікуды не выклікалі, зазначачыў спадар Варанец.
XS
SM
MD
LG