Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты: сяброў ініцыятыўнай групы выклікаюць у КДБ


Двух сяброў ініцыятыўнай групы З.Кухляя выклікаюць у аддзел КДБ у Шчучыне.

Алеся Зарамбюка з Мастоў сёньня выклікалі ў міжрэгіянальны аддзел КДБ у Шчучыне ў справе выбуху 4 ліпеня ў Менску. Ён павінен прыехаць у Шчучын заўтра — 1 жніўня а 12-й гадзіне.

Алесь Зарамбюк — кіраўнік выбарчай кампаніі Зьмітра Кухляя з агульнага сьпісу АДС, які мае балятавацца ў Мастоўскай акрузе № 56.

Яшчэ аднаму сябру ініцыятыўнай групы Зьмітра Кухляя Зьмітру Краснапеўцаву патэлефанавалі з раённага аддзелу міліцыі й паведамілі, што сёньня а 16-й гадзіне ён павінен быць ва ўпраўленьні КДБ у Шчучыне.

Зьміцер Краснапеўцаў — студэнт гістарычнага факультэту ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы ў Горадні. Цяпер ён знаходзіцца ў Горадні. Міліцыянтам ён сказаў, што ня здолее да гэтага часу дабрацца да Шчучына. Але, зь яго слоў, яму адказалі, што гэта нікога не абыходзіць, ён павінен там быць.

Нагадаю, што Зьмітра Кухлея ўжо выклікалі ў КДБ у справе выбуху 4 ліпеня ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG