Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя прэтэндэнты на кандыдацтва ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў другі тыдзень зьбіраюць подпісы выбарцаў у сваю падтрымку. Ці зьмянілася стаўленьне людзей да апазыцыянэраў у параўнаньні зь мінулымі выбарчымі кампаніямі?


Пра свае ўражаньні “Свабодзе” апавяла прэтэндэнтка на дэпутацтва, сябра зьліквідаванай уладай партыі “Надзея” Натальля Зайцава.

Спадарыня Зайцава ня першы раз удзельнічае ў выбарчай кампаніі. Сёлета яна змагаецца за дэпутацкае месца па Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе № 86. Па гэтай жа акрузе балятуецца й кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Магілёва Яўген Лебедзеў.

Ініцыятыўная група Натальлі Зайцавай за няпоўныя два тыдні назьбірала 600 подпісаў. Спадарыня Зайцава адзначае, што подпісы ў параўнаньні зь мінулымі кампаніямі стала зьбіраць цяжэй:

“Людзі баяцца. Людзі стаміліся, яны ня вераць ні апазыцыі, ні ўладзе. Яны ўжо зразумелі, што выбары нашы — мішура, гульня нейкая. Часта пытаюцца: “А колькі вам за гэта плацяць?” Лукашэнка ў гэтым пляне здолеў убіць людзям у галовы, што нам плацяць шалёныя грошы, таму мы нешта тут робім. Людзі ня вераць, што просты чалавек можа нечага дасягнуць і нешта зьмяніць, таму ў асноўным падпісваюцца за Лебедзева. Людзі, якія, да прыкладу, жывуць у інтэрнатах і якім давядзецца для паляпшэньня жыльлёвых умоваў зьвярнуцца ў райвыканкам, баяцца падпісвацца. Яны кажуць: “А раптам у райвыканкаме стане вядома, што мы падпісаліся за вас”.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG