Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Графіці ў Вушачах: “знайшлі вінаватых”


Пасьля таго, як на будынках у Вушачах і бліжэйшых вёсках зьявіліся надпісы “Жыве Беларусь!”, на двух мясцовых “маладафронтаўцаў” міліцыянты склалі па два адміністрацыйныя пратаколы.

У Вушацкім райаддзеле міліцыі 16-гадовай Насьце Залатухінай і яе сябру Алегу Казьяніну паведамілі, што лічаць надпісы справай менавіта іхных рук, а таму склалі на абаіх пратаколы за дробнае хуліганства і псаваньне гарадзкой маёмасьці.

Калі справа дойдзе да суду, то Алегу Казьяніну можа пагражаць арышт або штраф. Ягоную сяброўку чакае разбор на пасяджэньні камісіі па справах непаўналетніх. Пра тое, што яе туды выклічуць, дзяўчына даведалася яшчэ ўчора падчас допыту ў Вушацкім РАУС.

Сацыяльны пэдагог сярэдняй школы, дзе вучыцца Наста, заўважыла ў паводзінах міліцыянтаў парушэньні і вырашыла бараніць правы сваёй выхаванкі: яна склала скаргу ў раённую пракуратуру, напісаўшы пра тое, што на допыт непаўналетняй не паклікалі бацькоў, не дазволілі дзяўчынцы азнаёміцца з пратаколам і не далі яго копію. Таксама ў скарзе гаворыцца пра пагрозы з боку супрацоўнікаў міліцыі: паводле Насты Залатухінай, у яе патрабавалі прызнаньняў, запалохваючы арыштам і турэмным зьняволеньнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG