Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зэльцэрам будуць гандляваць у гульнях з Захадам”


Паводле праваабаронцы Ігара Рынкевіча, суд над Эмануілам Зэльцэрам – гэта яшчэ адна ганебная справа ў беларускай судовай гісторыі.


“Крыўдна, што судзяць адваката. Ёсьць такі спосаб салямі, выкарыстаньне некалькіх абвінавачаньняў, каб потым узмацніць хоць нейкае адно зь іх, каб пакінуць у прысудзе хаця б адно з абвінавачаньняў. І гэтае салямі ўжо яўная прыкмета таго, што сьледзтва прыцягвала за вушы гэтыя абвінавачаньні”.

Паводле спадара Рынкевіча, асноўны інтарэс беларускага боку палягае ў абвінавачаньні ў камэрцыйным шпіянажы.

“Эканамічны бок найбольш цікавы для тых спэцслужбаў, якія стаяць за сьпінай у судзьдзяў і пракуратуры... Відавочна, што на хвалі дыпляматычнага канфлікту паміж ЗША і Беларусьсю адвакат Зэльцэр апынуўся такой жа ахвярай як і Аляксандар Казулін. І безумоўна, беларускі бок зараз зьдзекуюцца над Э.Зэльцэрам і, відавочна, бярэ яшчэ й рэванш за гэтыя эканамічныя санкцыі.

Таму ёсьць шмат аспэктаў гэтай справы і відавочна, што рашэньне будзе прымацца на самым версе. Я лічу. што абвінаваўчы прысуд будзе вынесены, а потым Э.Зэльцэра напаткае лёс беларускіх палітвязьняў – менавіта ім будуць гандляваць у гульнях з Захадам”.

XS
SM
MD
LG