Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца, прафэсійны сьледчы Алег Воўчак сказаў, што ў беларускіх праваабаронцаў узьніклі сумневы ў правільным выстаўленьні абвінавачаньняў Э.Зэльцэру.


Спадар Воўчак зьвяртае ўвагу на тое, што справа была распачатая падчас абвастрэньня стасункаў паміж афіцыйным Менскам і ЗША і спадар Зэльцэр стаў закладнікам гэтых стасункаў:

“Ён закладнік. Ён проста прыляцеў ня ў той момант, пры абвостраных палітычных адносінах. І таму ён пакуль што будзе знаходзіцца ў турме. Хаця яго можна было выпусьціць пад падпіску аб нявыезьдзе, дзеля гэтага ёсьць дастаткова падстаў у беларускім заканадаўстве. Тым больш, што нядаўна выпусьцілі пад заклад гендырэктара гандлёвага дому “Ждановічы”. Тым больш устаноўлена, што Зэльцэр хворы чалавек, і з гуманных мэтаў яго можна было выпусьціць”.

Паводле Алега Воўчака, у Беларусі ўсе судовыя працэсы, дзе шмат няяснасьці і недакладнасьцяў заўсёды робяць закрытымі:

“Чаму зрабілі закрытым? Бо там няма яго віны. Мяркуючы па ўсім, справа шытая “белымі ніткамі”.
XS
SM
MD
LG