Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэндэнтаў на дэпутацтва выклікаюць у КДБ


Прадстаўнікоў партыі БНФ — Сяргея Антусевіча і Вадзіма Саранчукова — выклікаюць у гарадзенскую ўправу КДБ для гутаркі наконт выбуху 4 ліпеня ў Менску.


Абодва яны зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў у дзьвюх акругах у Горадні.

Сяргея Антусевіча запрасілі праз тэлефон у КДБ на сёньня, але ён сказаў, што заняты і зможа прыйсьці толькі заўтра. Вадзім Саранчукоў спаслаўся на занятасьць у выбарчай кампаніі і пагадзіўся наведаць КДБ у панядзелак.

XS
SM
MD
LG