Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя за 2008 год можа дасягнуць 14%


Пра гэта сёньня заявіла намесьніца міністра эканомікі Тацяна Старчанка.


“Сёньня відавочна, што ў межах прагнозных 10% утрымацца ня ўдасца”, — адзначыла Тацяна Старчанка. — “Калі ў другім паўгодзьдзі ўдасца выйсьці на ўзровень першага, гэта будзе вельмі добра”.

Яна ўдакладніла, што за першыя шэсьць месяцаў 2008 году інфляцыя склала 7,3%.

Т.Старчанка патлумачыла, што рост цэнаў выкліканы ў першую чаргу вонкавымі прычынамі: падаражэлі харчы і сыравіна на замежных рынках. “Пазьбегчы росту цэнаў у такіх умовах вельмі складана”, — сказала яна.

XS
SM
MD
LG