Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскія даішнікі параўналі беларускі грузавік з бомбай на колах.


Супрацоўнікі дарожнай паліцыі акругі Імст, што ў фэдэральнай аўстрыйскай зямлі Тыроль, параўналі ўбачаную імі беларускую фуру з бомбай на колах. Поўная грузу машына рабіла на трасе сапраўдныя “васьмёркі”. Калі фуру ўдалося спыніць і адчыніць кабіну кіроўцы, паліцыянты пачулі моцны пах алькаголю.

Як вынікае з паліцэйскай хронікі, паліцыянты зь Імсту бачылі ў сваёй практыцы нямала, але такі выпадак падаўся ім беспрэцэдэнтным.

Як паказаў адмысловы тэст, 47-гадовы беларус меў амаль 3 праміле алькаголю ў крыві, што адпавядае прыкладна 600 грамам гарэлкі, выпітай чалавекам сярэдняга веку і целаскладу. Дапушчальная ў Аўстрыі норма 0,5 праміле. У іншых краінах ЭЗ такі нарматыўны паказчык вагаецца паміж 0,2 і 0,8 праміле.

Паводле супрацоўнікаў службы дарожнага руху, колькасьць алькаголю ў крыві беларуса — абсалютны рэкорд для дарог Аўстрыі. Паліцыянты дагэтуль ня маюць лягічнага тлумачэньня, як мужчына мог увогуле кіраваць машынай на такім складаным адцінку дарогі. Як сьведчаць лекары, чалавек у такім стане звычайна траціць прытомнасьць.

П’янага кіроўцу аштрафавалі на 1500 эўра і пазбавілі правоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG