Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс пачаўся. Журналістаў не пусьцілі нават у будынак суду.


Журналісты паспрабавалі прайсьці ў суд, бо паводле закону працэс павінен пачацца публічна, а ўжо пасьля яго могуць абвесьціць закрытым. Аднак журналістаў нават не пусьцілі ў будынак суду. Справу засакрэцілі яшчэ раней нібы на той падставе, што ў ёй ёсьць сакрэтныя зьвесткі.

За сытуацыяй ля суду назірае некалькі чалавек у цывільным. Міліцыянтаў у форме няма.

Перад пачаткам суду Зьміцер Гарачка, адвакат Эмануіла Зэльцэра і Ўладлены Функ, паведаміў, што падрыхтаваў дакумэнты, якія сьведчаць пра невінаватасьць ягоных падабаронных. “Нават калі яны нічога ня будуць казаць у судзе, гэтыя дакумэнты павінны пацьвердзіць іхную невінаватасьць”, – заявіў адвакат. Ён таксама перакананы, што суд апраўдае ягоных кліентаў.

Зьміцер Гарачка паведаміў, што спадар Зэльцэр адчувае сябе дрэнна, “але стабільна і будзе ўдзельнічаць у судзе”. Зь ім адвакат бачыўся ўчора, 29 ліпеня. Зэльцэр спадзяецца, што суд будзе справядлівым і засьведчыць ягоную невінаватасьць.
XS
SM
MD
LG