Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радавана Караджыча завезьлі ў Гаагу


Былы лідэр басьнійскіх сэрбаў дастаўлены ў Цэнтар утрыманьня вязьняў у Схэвэнінгене ў прымесьці Гаагі.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Гаазе генэральны пракурор Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі Сэрж Брамэрц заявіў, што 63-гадовы Караджыч найперш мае адказаць на пытаньне, ці прызнае ён сябе вінаватым.

Экс-прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай у Босьніі абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці. Самыя значныя пункты абвінавачаньня — арганізаваная басьнійскімі сэрбамі блякада Сараева, дзе ад артабстрэлаў загінулі больш за 10 тысяч мірных жыхароў, а таксама генацыд мусульманаў у анкляве Срэбраніца, дзе ахвярамі сэрбаў сталі калі 8 тысяч чалавек.

Па ацэнках экспэртаў, судовае расьсьледаваньне ў справе Караджыча можа зацягнуцца на месяцы або нават гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG