Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М.Зэльцэру не дазволілі прыехаць на суд над братам


Эмануіл Зэльцэр

Эмануіл Зэльцэр

Пра гэта Марк Зэльцэр паведаміў “Радыё Свабода” 29 ліпеня.

Беларускія ўлады не дазволілі Марку Зэльцэру, які жыве ў Нью-Ёрку, прыехаць у Беларусь на працэс над ягоным братам Эмануілам Зэльцэрам, які пачынаецца 30 ліпеня.

“Гэта ўжо другая адмова. Першы раз я прасіў дазволу на сустрэчу з братам неўзабаве пасьля ягонага арышту ў сакавіку. Адмовілі. Зараз прасіў дазволу прысутнічаць на судзе як сваяку. Зноў адмовілі. Гэта ўсё робіцца наўмысна, каб ня стала вядомая праўда пра гэтую справу”, — сказаў Марк Зэльцэр.

Паводле зьвестак Марка Зэльцэра, якія ён атрымаў зь Дзярждэпартамэнту ЗША, амбасада ЗША ў Беларусі таксама зьвярталася да беларускіх уладаў з просьбай аб тым, каб прадстаўнік амбасады прысутнічаў на працэсе над Э.Зэльцэрам і Ўладленай Функ, але дазволу не атрымала.
XS
SM
MD
LG