Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты: у З.Кухляя двойчы ўзялі адбіткі пальцаў


Зьміцер Кухлей

Зьміцер Кухлей

Прадстаўнік КДБ патлумачыў, што гэта робіцца ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Менску.

Сёньня ў другой палове дня ў Масты прыехаў капітан КДБ Алег Жывушка, каб узяць адбіткі пальцаў у Зьмітра Кухляя — удзельніка агульнага выбарчага сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Дзеля гэтага капітан Жывушка наведаў яго на працы на прадпрыемстве “Мастоўдрэў”, дзе Зьміцер працуе перакладчыкам. Гэта робіцца ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Менску, патлумачылі яму. Пасьля працэдуры маладзёна адпусьцілі.

Першым разам адбіткі пальцаў у Зьмітра Кухлея бралі 22 ліпеня. Тады яго даставілі ў Шчучын у міжраённы аддзел КДБ, дзе дапыталі ў справе пра выбух 4 ліпеня ў Менску.

Зьміцер Кухлей — дэпутат Мастоўскага раённага савету. Ён вылучаецца ад АДС у Мастоўскай акрузе № 56. Кіраўнік яго выбарчай кампаніі Алесь Зарамбюк лічыць, што дзеяньні КДБ сьведчаць пра жаданьне зрабіць псыхалягічны ціск на Кухлея. Яго ініцыятыўная група была зарэгістраваная ў акрузе першай, і ёй ужо ўдалося сабраць каля чатырохсот подпісаў за вылучэньне Зьмітра кандыдатам, зазначыў А.Зарамбюк.
XS
SM
MD
LG