Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Зэльцэра: “Мы маем дачыненьне з махлярствам”


Пракамэнтаваць справу Эмануіла Зэльцэра і зьвязаную зь ім судовую спрэчку аб спадчыне грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі мы папрасілі грузінскага эканамічнага экспэрта Георгія Хухашвілі:

“Мы маем дачыненьне з чыстым махлярствам з боку Эмануіла Зэльцэра і ягоных партнэраў, калі пэўная група людзей, не падаўшы ніякіх дакумэнтаў, спрабавала завалодаць маёмасьцю Бадры Патаркацышвілі. У грузінскім грамадзтве цяжка знайсьці чалавека, які б лічыў інакш. Нехта спрабуе зрабіць з Эмануіла Зэльцэра ледзь не палітвязьня, але, калі б ён меў дакумэнты, ён бы мог іх падаць, але пакуль што ён ніякіх пацьверджаньняў не падаў.

Брат Зэльцэра аспрэчваў тое, што Ніна Гудавадзэ зьяўляецца ўдавой Бадры Патаркацышвілі. Гэтую заяву Марка Зэльцэра паказалі ў нас па тэлебачаньні.

Калі чалавек заяўляе, што ўдава нябожчыка – гэта не ягоная ўдава, мне відавочна, што гэты чалавек – махляр. Калі чалавек аспрэчвае бясспрэчнае, відавочна, з кім мы маем дачыненьне. Проста група махляроў спрабуе адсудзіць у сям’і нябожчыка ягоную спадчыну.

Тут я абсалютна ўпэўнены, што ж тычыцца іншых абвінавачаньняў на адрас Эмануіла Зэльцэра – у кантрабандзе наркотыкаў ці ў камэрцыйным шпіянажы, – то тут я нічога не магу камэнтаваць, бо нічога пра гэта ня ведаю”.
XS
SM
MD
LG