Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычных актывістаў Алега Корбана і Максіма Вінярскага выклікалі па тэлефоне ва ўпраўленьне КДБ па Менску і Менскай вобласьці.


23-гадоваму А.Корбану сказалі, што калі ён не зьявіцца найбліжэйшым часам, то па яго могуць прыехаць. Актывісту сказалі, што яго выклікаюць па справе, зьвязанай з выбухам 4 ліпеня на канцэрце да афіцыйнага Дня незалежнасьці.

Алег Корбан апавёў, што супрацоўнікаў КДБ цікавіла, дзе і з кім ён знаходзіўся ўноч з 3 на 4 ліпеня. Таксама яны паказалі актывісту фотаробат, узялі адбіткі пальцаў.

Паводле Алега Корбана, выклікі ў КДБ супадаюць са зборам подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Хлопец уваходзіць у ініцыятыўную групу Людмілы Гразновай.

Па гэтай жа справе аб выбуху запрашалі зьявіцца ў КДБ і Максіма Вінярскага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG