Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршаецца прыём дакумэнтаў на платныя аддзяленьні беларускіх ВНУ. Абітурыенты шакаваныя новым ростам цэнаў на адукацыю. ТЭМА ДНЯ.

Цягам гэтага году цэны на камэрцыйнае навучаньне ў вядучых ВНУ Беларусі вырасьлі ў некалькі разоў. Лідэрам у гэтай гонцы – Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На самых запатрабаваных факультэтах БДУ кошт навучаньня перасягнуў дзьве тысячы даляраў за год. Яшчэ большыя тарыфы вызначаныя для навучальных установаў мэдычнага профілю. Навучаньне на стаматалягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту набліжаецца да 3 тысяч даляраў за год.

Пры гэтым скарачаецца доля бюджэтных месцаў у дзяржаўных ВНУ.

2-3 тысячы даляраў за навучаньне — яшчэ не мяжа

Завяршылася залічэньне абітурыентаў на бюджэтныя аддзяленьні вышэйшых навучальных устаноў. Да 1 жніўня ў тых, каму не пашанцавала, яшчэ ёсьць магчымасьць паступіць на платную форму навучаньня. Але цэны сёлета няўмольна папаўзлі ўверх. Колькі каштуе вышэйшая адукацыя і чаму зноў падскочылі кошты?

Самыя высокія цэны за адукацыю ў Менску

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце адны з самых высокіх цэнаў на такіх факультэтах, як юрыдычны, эканамічны, міжнародных стасункаў, журналістыкі — да 4 116 600 рублёў.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце самая дарагая адукацыя — на архітэктурным факультэце: 3 200 000 рублёў (у мінулым навучальным годзе было 2 920 220 рублёў). Да прыкладу, на аўтатрактарным факультэце, на факультэце мэнэджмэнту і прадпрымальніцтва, на будаўнічым факультэце навучаньне будзе каштаваць 3 000 000 рублёў. Найменшы кошт — 2 850 000 рублёў — на мэханічна-тэхналягічным і шэрагу іншых факультэтаў.

У Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце ўсе спэцыяльнасьці — па 3 248 000 рублёў.

Найвышэйшыя цэны — у Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце. Самая дарагая тут спэцыяльнасьць — стаматалёгія — каштуе 5 700 000 рублёў.

Кошт адукацыі студэнтаў 1 курсу дзённай формы навучаньня Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту


А.Казулін: «Лукашэнка паўтарае экспэрымэнт Сталіна»



У часе свайго тэлезвароту да выбарцаў у лютым 2006 году кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін рэзка крытыкаваў рэформы, распачатыя Міністэрствам адукацыі з падачы кіраўніцтва краіны. Сярод іншага шматгадовы кіраўнік БДУ казаў, што колішні флягман вышэйшай школы ператвараецца ў камэрцыйную ўстанову, дзе атрымаць адукацыю можна толькі за грошы.

"Беларускія ВНУ засталіся на савецкім узроўні"

Адлічаны летась за палітычную актыўнасьць з 4 курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрась Алейнік цяпер вучыцца на бюджэтнай аснове ў дзяржаўным універсытэце “Вышэйшая школа эканомікі” ў Маскве. Дыплёмы той жа Вышэйшай школы эканомікі маюць высокую каціроўку ў Эўропе, тады як беларускія — выключна для ўнутранага карыстаньня і не прызнаюцца нават у Расеі.

Вышэйшая адукацыя становіцца ўсё больш камэрцыйнай


Адмыслоўцы прадказваюць радыкальнае падвышэньне цэнаў навучаньня ў беларускіх ВНУ ў наступным годзе, калі адчуюцца выдаткі згорнутай адукацыйнай рэформы.

Сярэдні кошт навучаньня ў Літве вагаецца ад 1500 да 2000 эўра

У дзяржаўных навучальных установах, у дзяржаўных унівэрсытэтах студэнты мусяць плаціць за вучобу, калі іх акадэмічная пасьпяховасьць недастатковая. Рашэньне аб гэтым кожны раз прымаюць студэнцкія прадстаўніцтвы.

Ва Ўкраіне кошт платнага навучаньня складае на год ад 600 да 3600 даляраў. У Расеі роскід паміж цэнамі на навучаньне значна большы: ад 1500 даляраў на год у правінцыйным ВНУ да 5000 – 6000 тысяч даляраў на год у Маскве і Санкт-Пецярбургу. У найбольш прэстыжных ВНУ на некаторых факультэтах плата яшчэ вышэйшая: напрыклад, юрфак Маскоўскага ўнівэрсытэту будзе каштаваць студэнту амаль 10 тысяч даляраў на год, а Вышэйшая школа эканомікі – 15 тысяч даляраў на год.
XS
SM
MD
LG