Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня завяршаецца рэгістрацыя ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Усяго на рэгістрацыю былі пададзеныя заяўкі ад 445 ініцыятыўных групаў на 110 акругаў. На мінулых выбарах 2004 году прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты было значна болей – 690 чалавек.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы падалі заяўкі на рэгістрацыю 98-мі ініцыятыўных групаў сваіх прэтэндэнтаў. Паводле стану на раніцу 28 ліпеня зь іх была зарэгістраваная 91-а група. Ад АГП былі зарэгістраваныя ўсе 28 ініцыятыўных групаў, дакумэнты якіх былі пададзеныя на рэгістрацыю, ад Партыі БНФ – 22 групы з 25-ці, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – 12 з 13-ці, зарэгістраваныя ўсе 18 групаў прадстаўнікоў ПКБ, 7 з 7-мі прадстаўнікоў аргкамітэту па стварэньні “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, 4 з 4-х прадстаўнікоў былой Партыі працы, а таксама ўсе тры прадстаўніцы ад былой жаночай партыі “Надзея”.

Ад “Эўрапейскай кааліцыі” было пададзена 65 заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Паводле прадстаўнікоў кааліцыі, на раніцу 28 ліпеня было зарэгістравана 54 групы.

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік паінфармаваў, што канчатковыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў абнародуюць 31 ліпеня – пасьля таго, як будуць разгледжаныя ўсе скаргі на адмову ў рэгістрацыі.
XS
SM
MD
LG