Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вушачах затрымалі за збор подпісаў


Увечары 27 ліпеня мясцовыя міліцыянты затрымалі зьбіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Яраслава Берніковіча.


Паводле актывістаў, у міліцыю патэлефанаваў нехта з жыхароў райцэнтру, вырашыўшы, што адбываецца нейкае парушэньне закону. Супрацоўнікі міліцыі парушэньняў у дзеяньнях ініцыятыўнай групы не знайшлі, аднак перад тым як адпусьціць, перапісалі іхныя прозьвішчы.

Яраслаў Берніковіч, які мае намер балятавацца па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22, кажа, што гэта першы падобны інцыдэнт у цяперашняй выбарчай кампаніі. Ён распавёў, што ў Глыбокім подпісы за ягонае вылучэньне зьбіраюць без праблем: сябры ініцыятыўнай групы нават зрабілі адмысловы стэнд, дзе зьмясьцілі зьвесткі пра патэнцыйнага кандыдата, і выстаўляюць яго на гарадзкім кірмашы.

Зьбіраць подпісы падобным чынам мяркуюць і ў райцэнтры Гарадок, дзе мае балятавацца яшчэ адзін сябар партыі БНФ, Леанід Аўтухоў: ягоная ініцыятыўная група падала заяўку на пікет у мясцовы райвыканкам.

XS
SM
MD
LG