Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будзе створана крыху болей за 6,5 тысячаў выбарчых участкаў. На кожным зь іх участковыя камісіі будуць весьці падлік галасоў.

Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка кажа, што ў дэмакратычных сілаў ёсьць магчымасьць вылучыць сваіх прадстаўнікоў ня меней, чым на паўтары тысячы ўчасткаў.

Адначасова завяршаецца яшчэ адзін этап выбарчай кампаніі – рэгістрацыя ініцыятыўных групаў. Паводле беларускага заканадаўства, на гэта даецца пяць дзён. 30 ці 31 ліпеня стане вядома, колькі групаў зарэгістравалі. Падалі заяўкі 448 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

XS
SM
MD
LG