Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Барысава затрымалі "радыкальную" моладзь


Сёньня ў лесе ля Барысава міліцыянты затрымалі групу моладзі і студэнтаў, каля 60-ці чалавек, якія сабраліся дзеля адпачынку. Пасьля разьбіральніцтва ў міліцыі ўсіх адпусьцілі.

Сёньня аб 11 раніцы на месца, дзе быў разгорнуты намётавы гарадок, уварвалася група спэцназаўцаў разам зь міліцыяй. Пра гэта пасьпеў паведаміць адзін з удзельнікаў мерапрыемства Зьміцер. Якраз у гэты момант павінна была пачацца моладзевая гульня-фэстываль – “Моладзевая рэспубліка”. Яна прадугледжвае вывучэньне прынцыпаў пабудовы дэмакратычнай краіны.

Міліцыянты загадалі ўсім сабрацца ў круг і пачалі агляд намётаў.

Прадстаўнік барысаўскай міліцыі сказаў, што да іх паступіла тэлефанаваньне, што на гэтым месцы праходзіць збор “радыкальнай моладзі” і трэба прыняць меры.

Міліцыянты загадалі сабраць намёты і рэчы. Усіх пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус і адвезьлі ў Барысаўскую міліцыю. Студэнты сказалі, што пры гэтым міліцыянты лаяліся матам і пагражалі, некаторых білі.

Спачатку з пастарунку вызвалілі непаўналетніх удзельнікаў гульні, трох маладых людзей аштрафавалі за распальваньне вогнішча, нарыхтоўку дроваў і засьмечваньне тэрыторыі.

Міліцыянты ўсіх затрыманых зьнялі на відэа, узялі ў іх адбіткі пальцаў, аналіз сьліны. Пасьля гэтага міліцыянты прапанавалі маладым людзям адвезьці ўсіх на тое ж месца, адкуль іх забралі. Аднак моладзь адмовілася ад паслугаў міліцыянтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG