Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашкевіч і Стажараў на свабодзе <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У суботу з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі актывістаў АГП Міхаіла Пашкевіча і Віталя Стажарава.

Сустракалі хлопцаў сябры па партыі Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі, Ігар Шынкарык, Аляксандар Сергіенка і іншыя.

Актывістаў “Маладых дэмакратаў” Міхаіла Пашкевіча, Віталя Стажарава і Кірылу Паўлоўскага затрымалі 11 ліпеня. Суд іх арыштаваў: Кірылу на 10 сутак, а Міхаіла і Віталя на 15. Міліцыянты зьвінавацілі хлопцаў у лаянцы матам. Міхаіл Пашкевіч апавёў:

М.Пашкевіч паказвае лісты падтрымкі ад сяброў
“Нас затрымалі літаральна праз 20 хвілін як мы выйшлі з будынку КДБ, дзе мы хацелі даведацца пра лёс нашага паплечніка Аляксандра Сергіенкі, які быў затрыманы ўвечары на сваёй кватэры. У КДБ нам нічога не патлумачылі. Як мы выйшлі, пабачылі, што вакол снуюць амапаўцы. На падыходзе да Нямігі нас зь Віталём Стажаравым затрымалі. І ў Цэнтральным РАЎСе мы пабачылі, што затрымалі яшчэ і Кірылу Паўлоўскага. Спачатку думалі, што затрымалі нас таксама па абвінавачаньні ў выбуху. Потым, відаць, яны вырашылі, што досыць гэтых ужо “узрыўнікоў” і трэба, каб нехта ўжо сядзеў за лаянку матам. Не самы лепшы варыянт – амаль месяц правёў на Акрэсьціна. Выпусьцілі на 5 дзён і зноў забралі на два тыдні”.

Міхаіл, Віталь і Кірыл сядзелі ў адной камэры, а пасьля вызваленьня Кірыла, хлопцаў раскідалі па розных камэрах.

“Нікому ня раю летам бавіць свой час на Акрэсьціна. Акрэсьціна – гэта “санаторый” для апазыцыянэраў. Фактычна забралі ні за што. Ім значна лепш саджаць чалавека на суткі. Ён, здаецца, і не палітвязень, а зь іншага боку, ён не на волі. І яшчэ пытаньне, што больш адбіваецца на здароўі”.

Віталь Стажараў апавёў:

“Маладыя дэмакраты” будуць асноўным ядром у гэтай выбарчай кампаніі і таму ня дзіўна, што пачаўся такі прэсінг. Цяжка, але цяпер было лягчэй, чым у студзені, калі атрымаў 20 сутак. Летам цяплей, а зімой было вельмі холадна. Цяжка, канечне, фактычна, 15 сутак правёў у грамадзкай прыбіральні. Камэры – тры на пяць. 15 суткамі мяне не запалохаеш і буду працягваць гнуць сваю лінію”.

Закратаванае вакно камэры Міхаіла Пашкевіча выходзіла на вуліцу, і ён мог бачыць, як вызвалялі іншых апазыцыянэраў, якіх яму ўдалося нават прывітаць.

“Я меў асалоду бачыць, як вызваляюць майго сябра Ільлю Богдана, паплечніка Антона Койпіша. Павіншаваць з вызваленьнем – гэта нармалёва. Я проста зразумеў, што больш сутак мне не дададуць у любым выпадку. Я пабачыў, што ён гэта пачуў, і ў яго настрой падняўся”.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што зьвязвае арышты актывістаў апазыцыі менавіта з выбарчай кампаніяй.

“Міхась узначальвае здвоены штаб па Ленінскім раёне, Віталь Стажараў, наогул, усёй моладзьдзю кіруе. А гэта вельмі моцная сіла пад час выбарчай кампаніі. Таму мы якраз зьвязваем гэта з правядзеньнем выбарчай кампаніі. 10-15 дзён людзі, якія арганізоўвалі працу, выбылі. Канечне, гэта не спыніла працу, але адбілася на некаторых накірунках даволі істотна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG