Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэраў звальняюць з працы за тое, што яны ідуць на выбары. Сябраў ініцыятыўных груп запалохваюць. Праца альбо выбары? ТЭМА ДНЯ.


Расшыфроўка размовы Аляксандра Меха, Уладзіміра Галашко і начальніка кобрынскага аддзела КДБ Андрэя Басько 4 чэрвеня
Фанаграму можна паслухаць ТУТ (Атрыманая разам з лістом Л.Баршчэўскага рэдактару газэты "Советская Белоруссия" П.Якубовічу і ў іншыя мэдыі)

Як ціснуць на некаторых сяброў ініцыятыўных групаў патэнцыйных апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты


"Для супрацоўніка КДБ чалавек, які абвясьціў пра кантакт, ужо не ўяўляе цікавасьці"

Як сябе паводзіць у сытуацыі, калі спэцслужбы выяўляюць падвышаную цікавасьць да чалавека, ускосна ці наўпрост ціснуць на яго ці ягоных блізкіх? Што можна супрацьпаставіць сыстэме, якая ў спадчыну ад савецкіх часоў узяла інструмэнт запужваньня сваіх грамадзянаў? Парады праваабаронцы Алеся Бяляцкага.



Калі ня здымеш кандыдатуру, звольнім цябе і жонку


Алесь Мех здолеў запісаць і апублікаваць, як яго запалохваў супрацоўнік КДБ Андрэй Басько. Ён праігнараваў пагрозы і быў звольнены з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.

Цяпер спадар Мех разам з роднымі актыўна ўдзельнічае ў выбачай кампаніі і зьбірае дакумэнты для падачы ў суд аб аднаўленьні на працы.


Дырэктар Галашка: “Мне Мех не патрэбен!”

“Ёсьць закон, які дазваляе не працягваць кантракт. Чытайце закон! Мне законам дадзена права. Вось я так вырашыў: кантракт з Мехам не падаўжаць..."

Жонка і бацька А.Меха зьбіраюць за яго подпісы

Жонка і бацька звольненага з працы актывіста БНФ Алеся Меха з Кобрына ўвайшлі ў склад ягонай ініцыятыўнай групы.

Супрацоўнік КДБ Басько: «Я Меху не пагражаў»

Супрацоўнік Кобрынскай управы КДБ Беларусі Андрэй Басько адмовіўся пацьвердзіць ідэнтычнасьць апублікаванай у інтэрнэце ягонай размовы з актывістам БНФ Алесем Мехам.

«Абсалютна гэтага не было, нават з тых запісаў відаць, што я яму абсалютна не пагражаў... Я паняцьця не маю, што было далей зь ім. Мы не кампэтэнтныя для прыняцьця такіх рашэньняў».




Алесь Мех падае ў суд на "Белтрансгаз"


Актывіст Партыі БНФ Алесь Мех ў панядзелак зьбіраецца абскардзіць у судзе ягонае звальненьне з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз".




Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршэўчкі накіраваў галоўнаму рэдактару дзяржаўнай газэты "Советская Белоруссия" Паўлу Якубовічу ліст з прапановай надрукаваць расшыфроўку запалохваньняў супрацоўнікам КДБ актывіста партыі Алеся Меха з Кобрына. Перад Мехам паставілі ўмову: удзел у выбарах альбо праца. Калі той адмовіўся, яго звольнілі з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз". Ліст быў накіраваны пазаўчора вечарам.

«Сытуацыя відавочная, і прыклад Меха павінен быць нагодай усім СМІ паразважаць, што такое гэтыя выбары, ці можна іх лічыць ня проста справядлівымі, але нават прыстойнымі. Чалавека, які прызнаны лепшым працаўніком у фірме, звальняюць толькі за тое, што ён сабраўся выставіць сваю кандыдатуру... Раней такія прыклады былі, але спадару Меху ўдалося запісаць размову з кэдэбістам, што ёсьць угрунтаваным доказам».

Улада павінна ўзнавіць Меха на працы і папрасіць прабачэньня, - перакананы спадар Баршчэўскі:

Справа Меха – гэта дастатковая падстава, каб разглядаць, што нармальнай выбарчай кампаніі ў Беларусі няма
«Калі ўлада гэтага ня зробіць, гэта значыць, што выбараў няма, што ёсьць беспрэцэдэнтны ціск, непавага да элемэнтарных прынцыпаў. Справа Меха – гэта дастатковая падстава, каб разглядаць, што нармальнай выбарчай кампаніі ў Беларусі няма. У нас многія сябры партыі схіляюцца да думкі, што калі будзе працягвацца ціск, удзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі сэнсу няма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG