Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка падазрае ў атручваньні свайго сябра


Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што падазрае ва ўдзеле ў сваім атручваньні Давіда Жванію, свайго былога саюзьніка, асабістага сябра і хроснага бацьку аднаго са сваіх дзяцей.


Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, што падазрае ва ўдзеле ў сваім атручваньні чатыры гады таму Давіда Жванію, свайго былога саюзьніка, асабістага сябра і хроснага бацьку аднаго са сваіх дзяцей.

Раней сёлета Жванія, дэпутат прапрэзыдэнцкай парлямэнцкай фракцыі, казаў, што Юшчанка быў папросту сам атруціўся ежай, а палітычны замах прыдумалі ягоныя дарадцы, каб падняць папулярнасьць Юшчанкі на тагачасных прэзыдэнцкіх выбарах.

У кастрычніку 2005-га тагачасны Генэральны пракурор Украіны Сьвятаслаў Піскун заявіў, што атручэньне Віктара Юшчанкі ў 2004 годзе дыяксынамі было спробаю замаху на палітыка. Піскун, выступіўшы на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, не падаў канкрэтных пацьверджаньняў сваім словам.

Піскун сярод іншага сказаў: “Цяпер расьсьледаваньня ў справе аб атручэньні Юшчанкі няма. Гэтая справа была незаконна закрытая ў сьнежні былым генэральным пракурорам Васільевым. Я цяпер ізноў пачаў крымінальную справу аб замаху на Віктара Юшчанку. Гэта было ня проста атручваньне, гэта быў замах, і ён будзе расьсьледавацца як спроба забойства”.

XS
SM
MD
LG